Аб хатнім гвалце - на яснай мове!

21.07.2026

У ТЦСАН Уздзенскага раёна працягваецца цыкл інфармацыйна-асветніцкіх і навучальных мерапрыемстваў па прафілактыцы хатняга гвалту на яснай мове для людзей з інваліднасцю.

Хто праводзіць?

Псіхолаг ТЦСАН Уздзенскага раёна Таццяна Новікава.

Што разгледзелі?

Разгледзелі хатні гвалт, а таксама фізічны і псіхалагічны гвалт.

Што рабілі падчас заняткаў?

  • паўтаралі вывучаны матэрыял на папярэдніх занятках;
  • праводзілі розныя трэнінгавыя практыкаванні;
  • выконвалі заданні ў рабочым сшытку інфармацыйна-метадычных матэрыялаў "Спыні гвалт" на яснай мове.

Спыніць гвалт - наша агульная задача!

Падпішыцеся на нашы навіны