Цёпла, утульна і па-хатняму!

18.05.2026

У Дзень сям'і дзеці, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, сумесна з валанцёрамі "срэбнага" ўзросту ТЦСАН Уздзенскага раёна спяклі пірог, які пахне домам і цяплом!

Майстар-клас па выпечцы шарлоткі прайшоў у рамках праекта "Кулінарная студыя "Смак жыцця". Падчас кулінарнага навучання хлопцы пазнаёміліся з гісторыяй і тэхналогіяй прыгатавання шарлоткі і паспрабавалі сябе ў ролі пекараў.

Водар запечаных яблыкаў і карыцы нібы замарудзіў час і вярнуў усіх туды, дзе цёпла, утульна і спакойна...

А ў завяршэнні - дэгустацыя ў коле валанцёраў, і ўжо сяброў, хатняга пірага.

Падпішыцеся на нашы навіны