III Рэспубліканскі сямейны фестываль "Разам" прайшоў 15-16 мая ў Валожынскім раёне

18.05.2026

Арганізатарам мерапрыемства выступіла грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын".

Фестываль сабраў 19 сем'яў з усіх рэгіёнаў краіны ў маляўнічым месцы: дзіцячы аздараўленчы лагер "Крынічка", гасцінна расчыніўшым дзверы самым дружным і творчым сем'ям нашай рэспублікі.

Мінскую вобласць на фестывалі прадставіла шматдзетная сям'я Фалько з Уздзенскага раёна. Іх аўтарская песня "Мая сям'я - мая краіна!" стала гімнам любові, цяпла і адданасці Радзіме!

Сямейны фестываль "Разам" стане добрай традыцыяй і стартам для новых сяброўскіх гісторый.

P. S. самая актыўная група падтрымкі - з ТЦСАН Уздзенскага раёна!!!

Падпішыцеся на нашы навіны