Дарога да сямейнага ачага: напярэдадні Дня сям'і дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў наведалі аддзел ЗАГС Уздзенскага райвыканкама

15.05.2026

Праз знаёмства з гісторыяй сямейных повязяў, традыцыямі і архіўнымі дакументамі хлопцы атрымалі разуменне каштоўнасці сям'і і значнасці захавання родавых сувязяў.

Пасля падарожжа ў гісторыю сямейных повязяў хлопцы выканалі творчае заданне - напісалі ліст у будучыню самому сабе.

На аркушах паперы - цёплыя словы надзеі, абяцанні берагчы блізкіх і мары пра сям'ю і сямейны ачаг.

- Такія мерапрыемствы адыгрываюць важную выхаваўчую ролю, спрыяючы фарміраванню ў падлеткаў адказнасці і надзеі на стварэнне моцнай і шчаслівай сям'і, - адзначыла спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Уздзенскага раёна Людміла Ячэня.

Падпішыцеся на нашы навіны