Свет без гвалту пачынаецца ў вашым доме! Зробім яго бяспечным разам!

13.05.2026

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы хатняга гвалту з 11 па 17 мая праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя акцыя "Дом без гвалту".

У рамках акцыі спецыялісты ТЦСАН Уздзенскага раёна

  • праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах;
  • удзельнічаюць у рабоце міжведамасных груп сумесна з іншымі суб'ектамі прафілактыкі.

У ходзе мерапрыемстваў распавядаюць

  • пра паняцце "хатняга гвалту";
  • прыкметы гвалту ў адносінах да жанчын і дзяцей у сям'і;
  • як распазнаць гвалт і не стаць ахвярай;
  • пра паслугу часовага прытулку;
  • уручаюць інфармацыйна-асветніцкія матэрыялы з указаннем нумароў тэлефонаў арганізацый, дзе могуць аказаць дапамогу ў выпадку хатняга гвалту.

Акцыя "Дом без гвалту" - гэта магчымасць для кожнага даведацца пра свае правы, атрымаць дапамогу пры неабходнасці і ўнесці ўклад у стварэнне бяспечнага і здаровага асяроддзя ў сям'і і грамадстве.

Падпішыцеся на нашы навіны