Спецыялісты ТЦСАН прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 81-годдзю Вялікай Перамогі
11.05.2026Старт мерапрыемствам дало святочнае шэсце працоўных калектываў і жыхароў горада. Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра, члены першаснай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" у складзе арганізаванай калоны прайшлі па галоўнай вуліцы горада, святкуючы 81-ю мірную вясну.
У парку Перамогі адбыўся мітынг "На мове памяці": прадстаўнікі арганізацый, моладзь, ветэраны і сем'і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны аддалі даніну памяці загінуўшым воінам-землякам.
Для стварэння святочнай атмасферы да святкавання 81 гадавіны Вялікай Перамогі спецыялістамі цэнтра на выставачнай пляцоўцы была ўстаноўлена тэматычная фотазона, дзе жыхары горада змаглі захаваць памятныя моманты гэтага вялікага дня.
Дзелімся яркімі кадрамі святочнага шэсця і ўрачыстага мітынгу, прысвечаных Дню Перамогі.
З Днём Перамогі, родная Беларусь!
