Дыялог пакаленняў: валанцёры "срэбнага" ўзросту ТЦСАН Уздзенскага раёна да Дня Перамогі ў музеі Уздзенскай СШ №2 правялі ўрок мужнасці і памяці

08.05.2026

У гасцях у хлопцаў - актывіст "срэбнага" валанцёрскага руху, аўтар зборніка "Подзвігу народа жыць у стагоддзях" Валянціна Шытыка і ўдзельнікі творчай студыі "Пазітыў" Уздзенскага ТЦСАН.

Школьнікі слухалі вершы і апавяданні пра вайну, песні ў выкананні спецыяліста па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Уздзенскага раёна Алега Каламійца і валанцёра Рэфата Сейдаметава - шчырыя, моцныя, працятыя памяццю пакаленняў.

Такія сустрэчы асабліва каштоўныя сёння. Яны вучаць не па падручніках, а ад сэрца да сэрца, праз жывыя лёсы і слова!

Падпішыцеся на нашы навіны