У імя Вялікай Перамогі!

08.05.2026

Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 81-годдзю Вялікай Перамогі, прайшло ў ТЦСАН Уздзенскага раёна.

...Гучалі пранікнёныя вершы пра вайну...

...Выконваліся любімыя песні ваеннага часу...

... Танцавалі пад гукі легендарнай сіняй хустачкi!

Кожны нумар быў прасякнуты шчырымі пачуццямі падзякі тым, хто цаной уласнага жыцця падарыў будучым пакаленням мірнае неба.

- За кароткім, але ёмістым словам "Перамога" стаіць мужнасць і гераізм мільёнаў савецкіх салдат, напружаная і цяжкая праца ў тыле. Мы з глыбокай павагай і бязмернай удзячнасцю ўспамінаем усіх, хто не вярнуўся з той вайны, - адзначылі ўдзельнікі мерапрыемства.

Няхай кожная нота і кожнае слова гэтага мерапрыемства нагадваюць, што Перамога заўсёды будзе ў сэрцы кожнага грамадзяніна нашай краіны!

Падпішыцеся на нашы навіны