Вербная Нядзеля!

02.04.2026

Галінкі вярбы ў хрысціян сімвалізуюць дзень уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім, за што гэтае свята празвалі Вербнай нядзеляй. Вернікі вербнымі галінкамі ўпрыгожваюць іконы, якiя стаяць у доме. Лічыцца, што гэта прыносіць шчасце, дабрабыт і здароўе кожнаму насельніку дома.

Напярэдадні Вербнай нядзелі падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН успамінаюць гісторыю гэтага праваслаўнага свята і традыцыйна збіраюць букеты з галінак вярбы, сухацветаў, птушачак, вырабленых сваімі рукамі.

За ўпрыгожанай Вярбой запрашаем у сувенірную краму па адрасе: г. Узда, вул. Школьная, 2.

Падпішыцеся на нашы навіны