Культурны компас Уздзеншчыны: пажылыя грамадзяне і людзі з інваліднасцю сталі ўдзельнікамі знакавай падзеі для культурнага жыцця раёна
30.03.2026Падапечныя аддзяленняў забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН наведалі канцэрт "Новае дыханне", які аб'яднаў на адной сцэне віртуозаў медных духавых інструментаў і вядучых салістаў опернай сцэны краіны. Канцэрт прайшоў ва Уздзенскім раённым Доме культуры ў рамках праекта "Культурная карта", які з'яўляецца аўтарскай ініцыятывай Дзмітрыя Гарбачука.
Праграма канцэрта была насычанай і шматграннай. Цэнтрам музычнага вечара стаў квінтэт "A. M. A. D. I. S. BRASS". Сапраўдны падарунак - удзел вядучых салістаў оперы Вялікага тэатра Беларусі. Магутныя галасы, якія звычайна гучаць у сценах сталічнага тэатра, У гэты раз напоўнілі залу раённага Дома культуры, выклікаўшы буру авацый!
Праект "Новае дыханне" даказаў: класіка — гэта не сумна, гэта магутна, прыгожа і актуальна!
