
Месячнік па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі стартаваў ва Уздзенскім раёне
12.03.2024Сваю лепту ў навядзенне парадку ўнеслі і хлопцы з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.
Разам са спецыялістамі аддзялення яны прыбралі на прылеглай тэрыторыі смецце пасля зімы, падмялі тратуарныя дарожкі. Сустракаць вясну гатовы!