Увага конкурс!

22.07.2026

У 2026 годзе праводзіцца VII рэспубліканскі конкурс "Сям'я года".

21 жніўня 2026 года ў ДУ "Палац культуры г. Салігорска" па адрасе: г. Салігорск, вул. Казлова, 41 адбудзецца рэгіянальны (абласны) этап рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года", у якім прымуць удзел 23 сям'і з усіх рэгіёнаў Мінскай вобласці.

Мэта конкурсу – умацаванне духоўна-маральных асноў сям'і, павышэнне прэстыжу сям'і і бацькоўства, шматдзетнасці, захавання і прасоўвання ў грамадстве сямейных каштоўнасцей і традыцый.

Конкурс праводзіцца на добраахвотнай аснове сярод поўных сем'яў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей, у якіх:

  • бацькі знаходзяцца ў шлюбе, зарэгістраваным у органах, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану;
  • бацькі і дзеці з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • бацькі актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці дзяржавы, ствараюць неабходныя ўмовы для развіцця і навучання дзяцей, выхоўваюць дзяцей на аснове духоўна-маральных каштоўнасцей, у духу патрыятызму, любові да Радзімы, павагі да старэйшых, працавітасці.

Конкурс складаецца з двух этапаў:

  • першы этап - рэгіянальны, праводзіцца ў кожнай вобласці і г. Мінску ў жніўні - верасні;
  • другі этап (фінал) - рэспубліканскі, прымеркаваны да святкавання Дня маці (14 кастрычніка) і Дня бацькі (21 кастрычніка), праводзіцца не пазней за 30 кастрычніка.

Удзельнікам рэгіянальнага (абласнога) этапу конкурсу неабходна будзе прадставіць на сцэне у ДУ "Палац культуры г. Салігорска" прэзентацыю сям'і праз:

  1. Творчы праект (візітная картка) "Сям'я: формула шчасця" (прадстаўленне сямейнага ўкладу, захапленняў, традыцый).
  2. Сацыяльны праект (спалучаны з тэматыкай Года беларускай жанчыны).

Кожнае конкурснае заданне ацэньваецца журы ў балавым выражэнні ад 1 да 5 у адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі конкурсных заданняў.

КРЫТЭРЫІ ацэнкі конкурсных заданняў

1. Крытэры адзнакі творчага праекту "Сям'я: формула шчасця":

  • арыгінальнасць ідэі, мастацкая цэласнасць матэрыялу;
  • мастацкі і эстэтычны ўзровень;
  • відовішчнасць (музычна-мастацкае афармленне, касцюмы, рэквізіт);
  • сцэнічная і маўленчая культура;
  • артыстызм, эмацыйная выразнасць;
  • ступень удзелу ў прадстаўленні праекту ўсіх членаў сям'і; ідэалагічная скіраванасць.

2. Крытэры адзнакі сацыяльнага праекту, спалучанага з тэматыкай абвешчанага ў краіне Года:

  • актуальнасць ідэі праекта і яго рэалістычнасць (на вырашэнне якіх сацыяльных задач накіраваны праект, яго мэтавая аўдыторыя, якую карысць прынясе рэгіёну);
  • адпаведнасць зместу матэрыялу заяўленай тэматыцы праекта;
  • уменне творча выказаць і данесці ідэю праекта, заявіць актыўную жыццёвую пазіцыю сям'і;
  • арыгінальнасць (унікальнасць) праекта;
  • ступень удзелу ў прадстаўленні праекту ўсіх членаў сям'і.

Балы, налічаныя членамі журы за адпаведнасць конкурснага задання крытэрам ацэнкі, падсумоўваюцца.

Пераможцам кожнага этапу конкурсу прызнаецца сям'я, якая набрала найбольшую агульную колькасць балаў па выніках конкурсных заданняў.

Пераможца і прызёры абласнога этапу конкурсу заахвочваюцца прызамі.

У другім этапе (фінале) конкурсу прымае ўдзел сям'я-пераможца першага (абласнога) этапа конкурсу.

Падпішыцеся на нашы навіны