Навіны

У атмасферу свята акунулася і дэлегацыя Уздзеншчыны на чале з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыяй Дрэйчук.
У гэты дзень Уздзеншчына ўшаноўвала і дзякавала за працу людзям, якія выбралі прафесію па загадзе сэрца і як ніхто іншы ведаюць, што такое бескарыслівасць, міласэрнасць…
Традыцыйная калядная сустрэча з настаяцелем храма протаіерэем Рыгорам Чарапеннікавым адбылася ў рамках сумеснага праекта «Праваслаўная гадзіна».
Падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН са Снягуркай напярэдадні Раства наведалі пажылых грамадзян і інвалідаў, якія знаходзяцца ў аддзяленні сястрынскага догляду Уздзенскай ЦРБ.
Падапечныя аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прынялі ўдзел у навагоднім мерапрыемстве незвычайнага фармату. Разам з супрацоўнікамі аддзяленняў яны…
Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў часе, даведаліся гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста, пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Раства Хрыстова, паўдзельнічалі ў музычных конкурсах і віктарынах.
Навагодняе касцюміраванае прадстаўленне падрыхтавалі валанцёры аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту сваім маленькім сябрам – выхаванцам ЦКРНіР.
З мэтай арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння па пераходзе выпускнікоў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў ТЦСАН Уздзенскага раёна спецыялістамі ўстаноў арганізавана работа сумеснага бацькоўскага клуба «Гармонія».
У рамках рэспубліканскіх дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы» спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра арганізоўваюць і праводзяць шэраг навагодніх мерапрыемстваў для сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян.

Падпішыцеся на нашы навіны